Собственно очень сильно горжусь тем, что эти ребята мои соотечественники. Очень сильный грайндовый коллектив. И можно сказать вполне успешный. Очень радует вокал.
Ну а живьём эти ребята просто ультра круты. Не раз видел их в своём родном городе и каждый раз их выступление запоминалось. В записи слушал 2005 и 2006 На минике 2006 Хромает качество записи, но материал неплох. Ну а на альбоме 2005 всё супер. Недаром он на Бизаре выходит.
http://stickoxydal.com/
Инфа с оф сайта на Бел. мове.
НАЗВА_ STICKOXYDAL
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ_ БЕЛАРУСЬ, МАЛАДЗЕЧНА
ЗАСНАВАНА_ ЛЕТА 2003
УДЗЕЛЬНІКІ_ CUTLASS – гітара/бэк-вакал
SNOOPY – барабаны
NICOTINE – бас
CARNO – вакал
КАРОТКІ НАРЫС_
Stickoxydal (сін.: Дыаксід азота, Закісь азота і інш.) - газ без колеру, цяжэйшы за паветра, са спецыфічным пахам. Належыць да анэстэзіялагічных прэпаратаў. Невялікія канцэнтрацыі яго выклікаюць пачуцці інтаксікацыі (завецца "газ, які весяліць") і лёгкую санлівасць. Калі дыхаць чыстым газам, асабліва ў вялікіх канцэнтрацыях, то хутка развіваецца наркатычная перадазіроўка і асфіксія. У сумясі з кіслародам пад карэкцыяй дазіроўкі газ выклікае наркоз.
Гурт STICKOXYDAL быў створаны летам 2003 года ў горадзе Маладэчна, Беларусь. У першапачатковы склад ўваходзілі CUTLASS - гітара + вакал; NICOTINE - бас + бэк-вакал; SNOOPY - барабаны. Спачатку стыль музыкі быў funny\crust\punk\grindcore. У гэтым стылі было запісана дэма "PRO NARCOSI" (2004). Тэксты песень былі на беларускай мове.
Адразу пасля гэтага Stickoxydal мяняе стыль на goregrind і запісывае другое дэма "СКОЖАНАЕ СТАНОВІШЧА ВАНТРОБАЎ" (2004). На працягу ўсяго гэтага часу гурт удзельнічае ў канцэртах, актыўна рэпетыруе.
На пачатку 2005 года гурт атрымлівае прапанову на выданне поўнафарматнага альбому ад чэшскага death\gore\grind лэйблу BIZARRE LEPROUS PRODUCTION. У гэты жа час у Stickoxydal з'яўляюцца новыя ўдзельнікі: CARNO - вакал, SERGE - менэджэр гурта.
У лістападзе 2005 года на лэйбле BIZARRE LEPROUS PRODUCTION выходзіць першы поўнафарматны альбом "THE PERVERTED POSITION OF INTERIORS", які хутка распаўсюджваецца у краінах Еўропы, ЗША, Канады, Японіі і інш. У разнастайных еўрапейскіх метал-зайнах з'яўляюцца рэцэнзіі са станоўчымі адзнакамі. Гурт дае шэраг інтэрв'ю як ў замежныя, так і ў айчынныя часопісы, вэб-зайны і газеты. Альбом пачынаюць раціраваць на заходніх і айчынных інтэрнэт-радыёшоў.
18-20 лістапада 2005 года Stickoxydal прымае ўдзел у BRUTAL'O[R]GY TOUR (Мінск - MassaBrutto fest 7, Тальяцці, Самара) разам з гуртамі: PARRICIDE, TOXIC BONKERS, ABNORMYNDEFFECT, DISENTOMB, ANAL GRIND, ПЕРИАЛЬНЫЕ КОНДИЛОМЫ.
Напрыканцы 2005 года гурт атрымлівае прапанову прыняць удзел у двух чэшскіх фэстах: OBSCENE EXTREM FEST и BIZARRE LEPROUS & ANTITREND FESTIVAL.
28 студзеня 2006 года Stickoxydal у якасці хэдлайнера выступае на экстрым-фэсце NEFORMAT (Кішынёў, Малдова). Там жа гурт удзельнічае ў прамым эфіры радыёшоу Neformat.
У сакавіку 2006 года гурт атрымлівае прапанову ад лэйбла Burning Dogma Records (ЗША, Тэхас) запісаць кавер да трыб'юта гурта BLOOD.
2 траўня 2006 года Stickoxydal прымае ўдзел у grindcore фэсце "ЗВЕРОВИДЕНИЕ" (Кіеў, Украіна) разам з CEREBRAL TURBULENCY (Чэхія) і іншымі гуртамі з Расіі, Украіны і Малдовы.
У траўні 2006 года Stickoxydal выпускае міні альбом "CHAINSAW CESAREAN SECTION", які акрамя новых песень змяшчае некалькі бонусаў, у тым ліку і відэа з BRUTAL'O[R]GY TOUR.
Праз год намечаны выхад другога паўнафарматнага альбому на лэйбле BIZARRE LEPROUS PRODUCTION.